viasna on patreon

На працягу мінулага тыдня былі затрыманыя 14 актывістаў руху “Зубр”

2004 2004-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ некалькі чалавек было затрымана міліцыяй у пятніцу 25 чэрвеня за раздачу дзевятага нумара інфармацыйнага бюлетэня "Супраціў". Трое актывістаў "Зубра" раздавалі газету каля Беларускага універсітэта культуры. У падземным пераходзе яны былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. “Зуброў” даставілі ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Свярдлова, дзе пратрымалі тры гадзіны.

Таксама два актывісты "Зубра" былі затрыманыя ў Менску 24 чэрвеня. Яны расклеівалі плакаты з лагатыпам руху і нумарам кантактнага пэйджэра на тумбах для аб`яваў. На вуліцы Багдановіча іх затрымалі патрульные міліцыянты і адвезлі у РУУС Савецкага раёна. Там яны знаходзіліся амаль гадзіну. Пасля аднаго з “зуброў” даставілі ў бліжэйшы апорны пункт міліцыі, дзе на яго быў складзены пратакол па артыкуле 143 КоаП (антысанітарыя). “Зубра” адпусцілі толькі а 12 гадзіне ночы. Увесь час, які ён знаходзіўся ў апорным пункце, супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся даваць інфармацыю пра затрыманага іншым актывістам руху, якія чакалі яго ля ўваходу.

Агулам на працягу мінулага тыдню былі затрыманыя 14 актывістаў руху “Зубр”, паведаміла прэс-служба руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства