viasna on patreon

Для каго закон не пісаны? Дзеючы старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству і судова-прававых пытаньнях Аляксандр Архіпаў распачаў сваю агітацыйную кампанію

2004 2004-08-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі ППНС па заканадаўству і судова-прававым пытаньням Аляксандр Архіпаў распачаў сваю агітацыйную кампанію. Сп. Архіпаў вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ППНС па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 71. У гэтай акрузе зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэньні яго ў кандыдаты ў дэпутаты ППНС.
Як прадугледжвае выбарчае заканадаўства, агітацыйная кампанія можа быць распачатая толькі пасьля рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты ў адпаведнай акруговай выбарчай камісіі. Нягледзячы на гэта, на тэрыторыі Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 71 апошнія дні актыўна распаўсюджваецца каляровая агітацыйная ўлётка, якая ўтрымлівае прозьвішча сп. Архіпава, выбарчы лёзунг, каляндар з указаньнем дня выбараў (17 кастрычніка) і некаторых даведачных дадзеных. Такім чынам, сп. Архіпавым парушаны арт. 45 Выбарчага кодэксу.
Ўлётка распаўсюджваецца па паштовых скрынях грамадзян і ў мэдычных установах (паліклініках).
Рыхтуюцца скаргі на дзеяньні сп. Архіпава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства