viasna on patreon

Намесьніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Кацору абвінавачваюць у “дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

2004 2004-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 жніўня ў Жлобінскім раённым пачаўся судовы працэс па адміністратыўнай справе намесьніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, намесьніка старшыні Гомельскага аддзяленьня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”, якога абвінавачваюць у “дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Пра абставіны справы распавядае Уладзімір Кацора: “Я ехаў з Мінску у Гомель, вёз газету “Время” і ўлёткі “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”. Перад Жлобінам заўважыў, што за мной палююць супрацоўнікі міліцыі. Каля вёскі Лебядзёўка на стацыянарным пасту ДАІ мяне спынілі, сказалі, што мая машына падобная на машыну, якая лічыцца ва ўгоне. Праверылі дакументы, нумар машыны, сказалі, што ўсё роўна не ўсё ясна, што мне трэба праехаць у райаддзел міліцыі ў г. Жлобін. Там даішнікі мяне здалі ў рукі супрацоўнікаў РУУС, якія правялі дагляд машыны, склалі пратакол выняцьця і пратакол парушэньня Адміністратыўнага Кодэкса паводле Арт. 167.-10 (дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыі). Пад незарэгістраванай арганізацыяй яны мелі на ўвазе Народную кааліцыю “Пяцёрка плюс”. Пратакол перадалі ў Жлобінскі раённы суд. 30 жніўня я прадаставіў суду дакументы, што газета “Время” зарэгістравана, але суддзя усумнілася, што Аб’яднаная Грамадзянская партыя зарэгістраваная, сказала, каб я прывёз копію пасьведчаньня пра рэгістрацыю партыі”.

Працяг працэсу адбудзецца 31 жніўня ў 14.00 у Жлобінскім раённым судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства