Віктар Шэйман і іншыя кіраўнікі праваахоўных органаў праігнаравалі парламенцкія слуханьні па выкананьні законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь. На пастаўленыя ў дэпутацкім запыце пытаньні адносна справы Завадзкага і вызваленьня Паўлічэнкі так ніхто і не адказаў.
24 кастрычніка Палата Прадстаўнікоў сумесна з Саветам Рэспублікі правялі слуханьні па праблеме выкананьня законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь. Чакалася, што на гэтых слуханьнях Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман адкажа і на пытаньні, сфармуляваныя ў дэпутацкім запыце: хто даваў загады пра арышт і вызваленьне Паўлічэнкі, а таксама на пытаньні па справе зьніклага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага. Аднак на слуханьні не прыйшлі ні Генеральны пракурор, ні іншыя кіраўнікі праваахоўных органаў, задачамі якіх я зьяўляецца выкананьне ці кантроль за выкананьнем законансьці ў краіне. Сп.-р Бііккінін растлумачыў адсутнасьць сілавых міністраў неабходнасьцю прыняцьця тэрміновых захадаў, зьвязаных з трагічнымі падзеямі ў Маскве. Дэпутут Фралоў прапанаваў спыніць слуханьні з-а адсутнасьці асноўных дакладчыкаў і паставіць гэтую прапанову на галасаваньне, але гэтага не было зроблена.
Дэпутат Кучынскі адзначыў, што падчас дзеяньня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня немагчыма было ўявіць, каб прадстаўнікі выканаўчай улады ігнаравалі заканадаўчую ўладу.
Сёньняшняя ж Палата Прадстаўнікоў амаль моўчкі праглынула гэткае стаўленьне да сябе.