viasna on patreon

29 верасьня ў Цэнтральнай камісіі Рэпублікі Беларусь па выбарах і правядзеньняю рэспубліканскага рэферэндума завершыўся разгляд скаргаў на адмову ў рэгістрацыі ў кандыдаты.

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэты дзень разглядалася 5 скаргаў, разгляд якіх па тых, ці іншых абставінах быў працягнуты да 29 верасьня.

Былі задаволены скаргі:

1. Бандарэнка Зінаіда (Аб’яднаная Грамадзянская Партыя, Народная артыстка Беларусі). Вылучалася па Смаргонскай выбарчай акрузе № 61.Зінаідзе Бандарэнка было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе “парушэньня парадку вылучэньня партыйным з’ездам”. Інфармацыя пра тое, што VIII пазачарговы з’езд Аб’яднанай Грамадзянскай партыі прызнаны нелегітымным прагучала на Цэнтрвыбаркаме 25 верасьня. Пры разглядзе скаргі З.Бандарэнка старшыня Смаргонскай акруговай камісіі прадставіў ЦВК факс, ў якім паведамлялася, што Мінюст прызнаў з’езд АГП нелегітымным. Але праведзеная Мінюстам праверка паказала, што на VIII пазачарговы з’езд Аб’яднанай Грамадзянскай сапраўды парушыў парадак вылучэньня кандыдатаў, але гэта не зьўляецца падставай для таго, каб лічыць з’езд нелігітымным.

2. Лабановіч Яўген (Аб’яднаная Грамадзянская Партыя). Вылучаўся па Ясенінскай выбарчай акрузе №101. Я.Лабановічу было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе “парушэньня парадку вылучэньня партыйным з’ездам”, а таксама за распаўсюд друкаваных агітацыйных матэрыялаў падчас збору подпісаў. ЦВК пастанавіў зарэгістраваць Я. Лабановіча, але вынес папярэджаньне за распаўсюд ўлётак, адну з якіх знайшоў у сваёй паштовай скрыні сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

3. Ярмак Сяргей (партыя Народнай Згоды). Вылучаўся па Гомельскай-Юбілейнай акрузе. Адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі з адсутнасьцю прапіскі. Скаргу задаволілі ў сувязі з рашэньнем Вярхоўнага суда.

4. Шокаў Уладзімір. Вылучаўся па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. Скаргу задаволілі ў сувязі з рашэньнем Вярхоўнага суда.

Не задаволілі:

1. Васільеў Аляксандр (намесьнік старшыні Агульнарэспублікаскага страйкаму прадпрымальнікаў). Вылучаўся па Гродненскай-Занёманскай выбарчай акрузе №61. Скарга пакінутая без разгляду ў сувязі з парушэньнем тэрміну падачы скаргі.
А. Васільеў знаходзіцца ў СІЗА г.Гродна, асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму за “публічную абразу прэзідэнта”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства