viasna on patreon

Дзьвюх кандыдатак у дэпутаты ў Салігорску затрымалі міліцыянты, распранулі амаль дагала і пратрымалі ў міліцыі да 2-й гадзіны ночы (Радыё Свабода)

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску мясцовыя актывісткі дэмакратычнага руху Ларыса Насановіч і Ніна Ярмалінская палову сёньняшняй ночы правялі ў міліцэйскім пастарунку. Падставай для затрыманьня сталі некалькі знойдзеных у іх улётак. Паводле міліцыянтаў, яны затрымалі ўчора ўвечары спадарыняў Насановіч і Ярмалінскую абгрунтавана. Гаворыць прадстаўнік упраўленьня менскай абласной міліцыі Аляксандр Грабко:

(Грабко: ) “Распаўсюджвалі ўлёткі без выходных дадзеных. Канфіскавана 16 асобнікаў”.

У сваю чаргу, прадстаўніца салігорскай філіі жаночай партыі “Надзея” Ларыса Насановіч сьцвярджае, што міліцыянты затрымалі іх беспадстаўна:

(Насановіч: ) “Там было запрашэньне на санкцыянаваны мітынг. Мы – першыя ластаўкі пасьля выступу прэзыдэнта, які прапанаваў у жорсткай форме ліквідаваць усялякія парасткі вольнадумства. Наша салігорская міліцыя спрацавала тут жа. Нас уразіў дагляд”.

Як паведаміла сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ніна Ярмалінская, іх трымалі ў пастарунку да другой гадзіны ночы:

(Ярмалінская: ) “Нас завялі ў асобны пакой і абшукалі. Распранулі з ног да галавы. Мы засталіся ў адных трусах”.

(Карэспандэнт: ) “Вас распраналі мужчыны?”

(Ярмалінская: ) “Жанчыны. А адна зь іх заглянула нават у трусы. Я напісала: нас затрымалі з парушэньнем заканадаўства і выказваю свой пратэст”.

Міхал Стэльмак, Менская вобласьць. Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства