viasna on patreon

Лукашэнка: Пракуратура стала надзейнай апорай прэзідэнцкай улады

2007 2007-06-27T17:28:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак, 26 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пракурорскіх працаўнікоў і ветэранаў пракуратуры з Днём працаўнікоў пракуратуры і 85-годдзем з дня стварэння пракуратуры краіны. "За перыяд свайго існавання… беларуская пракуратура стала надзейнай апорай прэзідэнцкай улады ў пераадоленні супрацьпраўных працэсаў, умацаванні грамадскай бяспекі, правапарадку і стабільнасці", – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Ваша прынцыповая дзейнасць, якая абапіраецца на літару закона, набыла павагу і аўтарытэт у грамадстве. Знаходзячыся на пярэднім краю барацьбы з злачыннымі праявамі, пракуратура забяспечвае стабільную працу ўсяго дзяржаўнага механізму, пазітыўна ўплывае на рашэнне сацыяльна-палітычных і эканамічных задач", – адзначыў кіраўнік Беларусі, паведамляе Telegraf.by.

"Ваш прафесіяналізм, высокія маральныя якасці ўмацоўваюць веру людзей ва ўрачыстасць закона і справядлівасці. Сёння ад вашай настойлівасці, паслядоўнасці, выразнай і суладнай працы шмат у чым залежаць надзейная абарона правоў і свабод грамадзян краіны, інтарэсаў дзяржавы, эфектыўнасць барацьбы з злачыннасцю і карупцыяй", – гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік таксама павіншаваў з 85-годдзем беларускай адвакатуры працаўнікоў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства