viasna on patreon

Улады ігнаруюць страйк донараў

2007 2007-06-28T17:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 чэрвеня завяршыўся папераджальны страйк донараў, які распачаўся 20 чэрвеня. Ягоны ініцыятар ганаровы донар Ігар Каваленка кажа, што на патрабаванні страйкоўцаў пакуль рэакцыі ўладаў няма.

Каваленка гаворыць, што ўдзел у страйку ўзялі каля чвэрці донараў - і абласныя станцыі па пераліванні крыві адчулі дэфіцыт крыві. Нават ездзілі па яе ў раёны. А вось па словах галоўнага ўрача магілёўскай станцыі па пераліванні крыві Барыса Гольдынберга, пратэст донараў на яе працы ніяк не адбіўся. У інтэрв’ю “Салідарнасці” ён сказаў, што “людзі як ішлі здаваць кроў, так і ідуць”, а запасаў на станцыі не краналі, паведаміла Радыё Рацыя.

Ігар Каваленка кажа, што
бестэрміновы страйк ужо рыхтуецца. Распачацца ён можа пры канцы ліпеня. А датуль з заўтрашняга дня донары-страйкоўцы будуць здаваць кроў, як раней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства