31 ліпеня Мінюст паспрабуе прыпыніць дзейнасць ПКБ
https://spring96.org./be/news/17661
2007
2007-07-27T13:59:55+0300
2007-07-27T13:59:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 31 ліпеня (бліжэйшы аўторак), прызначанае паседжанне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь па позве Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай.
"Камуністы сталі першай апазіцыйнай партыяй Беларусі, у дачыненні якой робіцца спроба ўжывання гэтай новай рэпрэсіўнай нормы заканадаўства, - гаворыцца ў заяве прэс-службы ПКБ. - Магчымасцю прыпыняць дзейнасць палітычных партый на тэрмін да шасці месяцаў адпаведны Закон Рэспублікі Беларусь папоўніўся ўлетку 2005 года".
Міністэрства юстыцыі просіць Вярхоўны суд пакараць ПКБ па максімуме – прыпыніць дзейнасць партыі на шэсць месяцаў.
Судовае паседжанне пачнецца ў 10:00. Інтарэсы ПКБ будзе абараняць кіраўнік партыі Сяргей Калякін.