Сілавікі “рыхтуюцца” сустрэць 17 гадавіну Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»
https://spring96.org./be/news/17664
2007
2007-07-27T15:55:48+0300
2007-07-27T15:55:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведамляе “Наша ніва”, зараз на Плошчы Незалежнасьці — шмат людзей у цывільным і з рацыямі
Каля Міністэрства эканомікі стаяць каля 10 аўтобусаў зь міліцыяй і АМАПам, на самы пляцы — шмат людзей у цывільным і з рацыямі. Ёсьць міліцыянты і на вуліцы Валадарскага, паведамляюць нашыя чытачы.
Нагадаем, што сёньня адзначаецца Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Грамадзкасьць мае адзначыць гэту дату некалькімі акцыямі. Акцыя мелася пачацца а 16?й ля Чырвонага касьцёла.
Аўтобус № 100 не спыняецца ад станцыі мэтро "Кастрычніцкая" да станцыі мэтро «Інстытут культуры».