Бел-чырвона-белы сцяг на Святой гары
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» сёння адзначылі Дзень Аднаўлення Незалежнасці сімвалічнай акцыяй. Ранкам 10 чалавек выехалі з Мінску да Святой гары (пры савецкай уладзе яе перайменавалі ў Дзяржынскую), якая з`яўляецца вышэйшай кропкай Беларусі. Яе вышыня – 345 метраў над узроўнем мора. Там быў замацаваны шасціметровы флагшток. Адзін з удзельнікаў акцыі распавёў пра сённешняе свята, пра значэнне "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце" для краіны. Пасля быў узняты бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя скончылася гучнымі воклічамі "Жыве Беларусь!"
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэцце Беларусі была прынятая Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 году. Гэты дзень быў афіцыйным святам да 1996 году, пакуль ня быў адменены ўладамі. Але для патрыётаў Беларусі ён застаецца святам аднаўлення незалежнасці нашай краіны.