Аляксандар Лукашэнка падпісаў дыскрымінацыйны закон "Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях".
https://spring96.org./be/news/179
2002
2002-10-31T10:00:00+0200
2002-10-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэты закон зьяўляецца дыскрымінацыйным у адноснах да прадстаўнікоў рэлігійных меншасьцяў, бо аддае перавагу праваслаўю і стварае перашкоды для дзейнасьці іншых рэлігійных канфесіяў. Закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях" уводзіць цэнзуру рэлігійнай літаратуры, 20–гадовы цэнз для рэгістрацыі рэлігійных аб’яднаньняў, забараняе набажэнствы ў прыватных памяшканьнях, павялічвае да 20 чалавек неабходную колькасьць для рэгістрацыі рэлігійнага аб’ядананьня.
Cваё незадавальненьне законам выказалі пратэстанты а таксама прадстаўнікі іншых рэлігійных. У свой час за акцыі пратэсту супраць прыняцьця новага закону пад адміністрацыйныя пакараньні (штраф і затрыманьні) падпалі прадстаўнікі рэлігійнай суполкі індуістаў.