viasna on patreon

У Салігорскай міліцыі параноя

2007 2007-08-31T12:29:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 жніўня салігорская міліцыя прыведзена ў надзвычайнае становішча. З самага ранку міліцыянты кантралююць месца знаходжаньне найбольш актыўных прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў гораду. Пільнуюць іх ля пад'ездаў, тэлефануюць дадому і на працу, робяць супрацьпраўныя затрыманьні. Так з ранку быў затрымана Іван Шыла, лідэр Салігорскіх маладафронтаўцаў над якім 4 верасьня адбудзецца суд па крымінальнай справе.

Наколькі вядома Прэс-службе МФ ніякіх акцый, ці пездак на мітынгі ў гэты дзень заплянавана не было. Аднак відаць у Салігорскага РАУС зьявілася іншая інфармацыя і яны вымушаны былі прыняць меры засьцярогі. Звычайна лічыцца, што страх гэта лёс тых хто выступае супраць сістэмы, але ж атрымліваецца так, што страх гэта рыса дзяржаўнай сістэмы. Рэжым ужо і ня ведае калі і каго баяцца, таму і пільнуе барацьбітаў за свабоду калі трэба і калі ня трэба.

Прэс-служба МФ паспрабавала вызначыцца чым усё ж такі абгрунтаваная такая ўвага сёньня з боку сілавых сруктураў. Перагортваючы каляндар высьветлілася, што нагоды дзве. Першая, 30 жніўня - дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі. Ну тут усё проста, страх рэжыму перад такім дзяржаўным сьвятам цалкам зразумелы. Другая нагода, сёньня сусьветны дзен шанаваньня памяці невядомазьніклых. Тут усё відавочна таксама. Увесь сусьвет лічыць рэжым Лукашэнкі, яго самога і яго бліжэйшых паплечнікаў датычанымі да зьнікненьня буйных беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Якая менавіта з гэтых прычын зьявілася нагодай для рэпрэсіў вызначыць цяжка, але ж дзеяньні рэжыму падкрэсліваюць страх уладаў у роўнай ступені перад абедзьвюмя нагодамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства