Затрыманьні ў Асіповічах
https://spring96.org./be/news/18067
2007
2007-08-31T12:53:09+0300
2007-08-31T12:53:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора каля 11 гадзін вечара супрацоўнікамі асіповіцкай міліцыі быў затрыманы Старшыня Асіповіцкай суполкі Моладзі БНФ Арцём Дубскі. Хлапца затрымалі на выхадзе зь цягніку й прапанавалі прайсьці ў пастарунак у якасьці сьведкі. Арцём адмовіўся.
Як паведамляе прэсавая служба Моладзі БНФ, міліцыянты "запіхалі" актывіста ў пастарунак ды склалі пратакол асабістага дагляду, крыху пазьней пратакол выманьня асабістых рэчаў: газету "Права на Волю", кнігу П.Севярынца "Лісты зь лесу", 44 значыкі "За Свабоду". Як патлумачылі міліцыянты рэчы адправяць на экспэртызу на зьмест зьнявагі гонару ды годнасьці прэзідэнта Беларусі. Арцёма Дубскага адпусьцілі ў 01.15 .