Горадня: пікетаў супраць адмены льготаў не дазволілі
https://spring96.org./be/news/18455
2007
2007-09-28T18:09:01+0300
2007-09-28T18:09:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
27 верасьня сябры гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі 21 адмову з гарвыканкаму — менавіта столькі заявак і падавалі на правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў.
Усе адмовы грунтуюцца на аднолькавай фармулёўцы: “Прызначанае вамі месца правядзеньня пікету не ўваходзіць у пералік месцаў, зацьверджаных гарвыканкамам”.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі планавалі правесьці 30 верасьня пікеты ва ўсіх мікрараёнах гораду — так яны хацелі сабраць подпісы жыхароў і даслаць іх у Нацыянальны сход.
Заўтра кіраўнік гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін мусіць прыйсьці ў Кастрычніцкі райаддзел унутраных справаў Горадні. У позьве пазначана, што яго выклікаюць як сьведку.