Касацыйны разгляд скаргі экс-дэпутата Андрэя Клімава адбудзецца 2-га кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе.
Як паведамілі ў Цэнтральным судзе Мінска, касацыйны разгляд скаргі экс-дэпутата Андрэя Клімава адбудзецца 2-га кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе.
Нагадаем, што прысуд Клімаву вынес усё той жа Цэнтральны суд Мінска яшчэ 1-га жніўня гэтага году. Палітыка асудзілі на 2 гады калоніі строгага рэжыму за распаўсюджванне ў інтэрнэце заклікаў супраць улады. Самае цікавае, што грамадскасць даведалася аб вынясенні прысуду толькі праз месяц пасля яго вынясення. Усё гэта трымалася ў нейкай незразумелай тайне, а жонка Андрэя Клімава і яго блізкія да гэтага часу не толькі не ўступаюць у зносіны з журналістамі, але і наогул не адказваюць на тэлефанаванні.
Між тым, як стала вядома карэспандэнту Пагоні, жонка Клімава, Таццяна Леановіч ужо пракаментавала такія свае паводзіны. Калі не так даўно ў яе запыталі, чаму яна не рассказвае пра судовы працэс над мужам, тая адказала: “Як толькі да справы падключаюцца журналісты, у мужа пачынаюцца праблемы”.