Актывісты з маладзёвага руху незалежных прафсаюзаў распачалі масавыя раздачы спецвыпуска газеты “Партызанская”.
https://spring96.org./be/news/18461
2007
2007-09-28T18:32:08+0300
2007-09-28T18:32:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Мінску штодня з гэтага панядзелка арганізуюцца адпаведныя інфармацыйныя пікеты каля станцый метро “Пл. Я. Коласа”, “Пл. Незалежнасці”, “Партызанская”, “Няміга” і таксама ў вядучых сталічных вну.
Як паведаміў адзін з удзельнікаў пікетаў, Мікалай, гэта ёсць акцыя па інфармававанню насельніцтва: “Мы раздаем спецвыпуск газеты “Партызанская”, дзе вачыма моладзі адлюстроўваецца сітуацыя ў краіне, парушэнні у галіне правоў чалавека, распавядаецца аб руху незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Нам ёсць што сказать людзям”.
На выхадных, як паведаміў сайт, ucpb.org, акцыя працягнецца ў іншых гарадах краіны.