viasna on patreon

Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.

2007 2007-10-11T13:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяргей Лазенка і Яўген Бяласін былі аштрафаваныя на 62 тысячы рублёў за ўдзел у прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня — суд першай інстанцыі палічыў прэзэнтацыю несанкцыянаваным сходам.

4 кастрычніка судзьдзя Натальля Сурма
не задаволіла касацыйных скаргаў іншых удзельнікаў прэзентацыі - Паўла Севярынца, Юрася Бакура і Любові Праневіч.

19 кастрычніка маюць разгледзець наступныя касацыйныя скаргі.

Сёньня ноччу выйшаў на волю Андрэй Шарэнда, моладзевы актывіст, які адбываў 15 сутак за арганізацыю прэзэнтацыі 19 жніўня.

Разам за гэтую мірную акцыю пакаралі 14 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства