viasna on patreon

Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу

2007 2007-10-18T16:21:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзеньне 22 кастрычніка мітынгу, на які зьбіраліся запрасіць супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі і камітэту эканомікі гарвыканкама, каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеньнях у дробным прадпрымальніцтве.

Гэта ўжо другая адмова гомельскіх чыноўнікаў: першы раз заяўка на правядзеньне мітынгу прадпрымальнікаў падавалася ў верасьні.

Прадпрымальнікам паведамілі, што яны “не могуць забясьпечыць медычнае абслугоўваньне ўдзельнікаў мітынгу, ахову грамадзкага парадку і прыборку тэрыторыі”.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства