Міхаіла Марыніча пакінулі ў ізалятары КГБ яшчэ на месяц “у інтарэсах сьледзтва”
https://spring96.org./be/news/1879
2004
2004-10-28T10:00:00+0300
2004-10-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода”. Былога міністра замежнаэканамічных сувязяў Міхаіла Марыніча “ў інтарэсах сьледзтва” пакінулі ў ізалятары КГБ яшчэ на месяц. Дазвол на працяг утрыманьня пад вартай дадзены ў пракуратуры Беларусі.
Справу былога міністра і амбасадара сьледчыя КГБ вядуць шэсьць месяцаў. Міхаіла Марыніча абвінавачваюць у незаконным валоданьні зброяй і крадзяжы маёмасьці. Вінаватым ён сябе не прызнае.
З 26 красавіка Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць ў сьледчым ізалятары КГБ — “амэрыканцы”. На мінулым тыдні дактары менскіх клінік на замову сьледзтва агледзелі вязьня і зрабілі выснову, што ягонае здароўе за час арышту пагоршылася.