viasna on patreon

Суд пакараў штрафамі віцебскіх грамадзкіх актывістаў

2007 2007-10-31T17:19:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 кастрычніка пасьля правядзеньня акцыі па ўшанаваньню ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі пад Віцебскам быў затрыманы аўтобус з 27 мясцовымі прадстаўнікамі грамадзкасьці. Усіх даставілі ў пастарунак, на 5 былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

У той жа дзень у суд Віцебскага раёну былі дастаўленыя Барыс Хамайда, выканаўца абавязкаў старшыні гарадзкой Рады КХП БНФ Ян Таўпыга, беспартыйныя актывісты Сяргей Каваленка, Сяргей Белазека, а таксама Зьміцер Якаўлеў – юнак, які ўпершыню трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг і ўвогуле ўпершыню трапіў на грамадзкую акцыю.

Барыса Хамайду, Зьміцера Якаўлева, Сяргея Белязеку, Сяргея Каваленку і Яна Таўпыгу адвезьлі ў суд, аднак разгледзелі толькі две справы. Барыс Хамайда і Ян Таўпыга былі прызнаныя віноўнымі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па ч.3 арт.23.34 КаАП і пакараныя штрафам у памеры 20 базавых велічыняў кожны. Такое рашэньне прыняла судзьдзя Тацяна Ліпская.

Сёньня зранку адбыўся суд над Сяргеем Каваленкам, на другую палову дня прызначана паседжаньне па справе Зьмітра Якаўлева. Яны запатрабавалі ў якасьці доказаў віны прадставіць відэаматэрыялы, бо паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў разыходзіліся. Сяргей Каваленка аштрафаваны на 1 б.в., рашэньне па справе Якашлева пакуль невядомае.

Суд над Сяргеем Белязекам адбудзецца 6 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства