Антыкамуністычны форум адбудзецца 3 лістапада ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ.
https://spring96.org./be/news/18972
2007
2007-10-31T17:28:18+0200
2007-10-31T17:28:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэту Алесь Міхалевіч. Раней дырэктар сталічнага Палаца культуры МАЗ адмовіў арганізатарам-антыкамуністам у арэндзе памяшканьня.
Нагадаем, у пачатку лістапада ў Мінску адбудзецца міжнародная сустрэча прадстаўнікоў камуністычных партыяў. У адказ на гэта па ініцыятыве грамадзка-палітычных лідэраў быў створаны аргкамітэт па правядзеньню антыкамуністычнага форуму “У будучыню – без камунізму”, у склад якога ўвайшлі палітык Павел Севярынец, вядомы дасьледчык тэмы камуністычных рэпрэсій Ігар Кузьняцоў, намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел навукоўцы, ахвяры камуністычных рэпрэсій, палітыкі, дзеячы культуры, сьвятары, а таксама госьці з Украіны і Расіі.