viasna on patreon

Крымінальная справа Артура Фінькевіча перададзеная ў суд

2007 2007-11-30T12:11:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Новую крымінальную справу супраць палітвязьня Артура Фінькевіча яшчэ ў сераду 28 лістапада перадалі з пракуратуры ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Пра гэта паведаміла маці Фінькевіча Марыя Вячаславаўна.

Па яе словах, дакладная дата суду стане вядомай у панядзелак, хутчэй за ўсё суд адбудзецца праз два тыдні. Што тычыцца самаго Артура, ён трымаецца мужна і бадзёра. Адно толькі: у апошнім лісьце да сяброў-маладафронтаўцаў пісаў, што яму дасылаюць мала лістоў ды інфармацыі. МФ заклікае падтрымаць Артура Фінькевіча і нагадвае адрас: 212011, г. Магілёў, вул Крупскай, дом 99а (сьледчая турма №4), камэра 85.

Нагадаем, моладзевага актывіста, які адбывае пакараньне на "хіміі" за нанясеньне палітычных графіці, зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар 26 кастрычніка, калі да заканчэньня тэрміну засталося паўтары месяцы. У дачыненьні да Артура Фінькевіча завялі крымінальную справу па арт. 415 КК РБ «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі», які прадугледжвае пазбаўленьне волі ад году да трох.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства