Апазыцыя гатовая прасіць урад ЗША зьняць санкцыі супраць чыноўнікаў
https://spring96.org./be/news/19352
2007
2007-11-30T16:50:00+0200
2007-11-30T16:50:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З 2 да 8 сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука будзе знаходзіцца зь візытам у Вашынгтоне.
З гэтай нагоды сёньня яны распаўсюдзілі адкрыты зварот да беларускага ўраду.
Апазыцыянэры пішуць, што гатовыя прасіць урад ЗША «спрыяць інвэстыцыям у беларускую эканоміку, разгледзіць пытаньне прадстаўленьне крэдыту, скасаваць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў».
У замену апазыцыя патрабуе «вызваленьня ўсіх палітвязьняў, спыненьня рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў, стварыць роўныя ўмовы дзейнасьці для СМІ, спыніць практыку нерэгістрацыі грамадзкіх арганізацый, унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства».