viasna on patreon

У мястэчку Сьвіслач адбудзецца суд над сябрам партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым.

2004 2004-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лістапада ў Гародні былі затрыманыя тры чалавекі па падозраньні ў распаўсюдзе ўлётак з тлумачэньнямі, як адбываліся фальсіфікацыі падчас выбараў.

Затрыманыя Зьміцер Міхалюк, Максім Губарэвіч і Вадзім Саранчукоў былі дастаўленыя Ленінскі РУУС г.Гродна.

Пры высьвятленьні асобаў супрацоўнікі міліцыі даведаліся, што Вадзім Саранчукоў падлягае адміністратыўнай адказнасьці, бо быў затрыманы 31 кастрычніка ў мястэчку Сьвіслач падчас традыцыйнага ўшанаваньня памяці братоў Каліноўскіх. Пасьля гэтага Зьміцер Міхалюк і Максім Губарэвіч былі адпушчаны без складаньня пратакола, а Вадзім Саранчукоў правёў ноч у міліцыі, а 17 лістапада яго павезьлі ў мястэчка Сьвіслач на суд.

Нагадаем, што 31 кастрычніка ў мястэчку Сьвіслач былі затрыманыя старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык, сябра партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, старшыня абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў. Затрыманьні адбыліся падчас ушанаваньня нацыянальных герояў Беларусі – Віктара і Кастуся Каліноўскіх (на могліках у Сьвіслачы пахаваны Віктар Каліноўскі, а на плошчы стаіць помнік Кастусю Каліноўкаму). Удзельнікі ўшанаваньня памяці былі затрыманыя па шляху ад могілы да помніка.

4 лістапада суд ў гарадскім пасёлку Сьвіслач спагнаў з Віктара Сазонава (старшыня абласной аргнізацыі БСДГ) і Сяргея Мальчыка (старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ) штраф у памеры 70 базавых адзінак. У той дзень Вадзім Саранчукоў на суд не зьявіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства