Яшчэ адзін удзельнік акцыі 21 кастрычніка арыштаваны на 3 сутак
https://spring96.org./be/news/1950
2004
2004-11-29T10:00:00+0200
2004-11-29T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў лідэр незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі. Паводле ягоных словаў Ягор Баброў, быў затрыманы 21 кастрычніка за ўдзел у акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндуму. Але ў той дзень Я. Баброва адпусьцілі, а 29 лістапада да яго зьявіліся супрацоўнікі мілііцыі, даставілі ў суд Цэнтральнага раёну, які вынес рашэньне – 3 сутак адміністратыўнага арышту. “Мяне зьдзіўляе сам факт, што чалавека могуць вось так праз месяц зьняволіць”, - сказаў Сяргей Высоцкі.