viasna on patreon

Суд адмовіў у аднаўленьні на працы даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Мікалаю Пратасевічу, звольненаму напярэдадні парламенцкіх выбараў

2004 2004-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29.11.2004 у Ушацкім раённым судзе завяршыўся судовы працэс па зыску Мікалая Пратасевіча да Дому Адпачынку "Лясныя азёры" па узнаўленьню на працы. Нягледзячы на тое, што дзве з чатырох вымоваў, на падставе якіх быў звольнены Пратасевіч, у ходзе судовага працэсу былі прызнаныя незаконнымі, суд не задаволіў зыск.
Мікалай Пратасевіч быў звольнены з пасады галоўнага энергетыка ў верасьні 2004 году, напярэдадні парляменцкіх выбараў (Мікалай Пратасевіч зьяўляецца сябрам Партыі БНФ, быў даверанай асобай кандыдата ад "5+" Дзмітрыя Салаўёва). Загад аб звальненьні падпісаў дырэктар "Лясных азёр" Арцёменка А. Л. Гэта не першая спроба пазбавіць палітычнага актывіста працы. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, Мікалай Пратасевіч таксама быў звольнены, але пазней аднавіўся на працы праз суд (Ушацкі суд і тады не задаволіў зыск, давялося пісаць скаргі вышэй). Працэс насамрэч зьяўляўся палітычным і праходзіў пад пільнай увагай мясцовай адміністрацыі. Суддзе Кастагрызаву, які вёў працэс, нават падчас судовых паседжаньняў тэлефанавалі "зьверху".
Дапамогу Пратасевічу ў абароне сваіх правоў аказваюць праваабарончыя арганізацыіі Праваабарончы Цэнтр "Вясна" і Міжрэгіянальны Праваабарончы Цэнтр "Вясна Паазер'я". Інтарэсы Мікалая Пратасевіча падчас судовага працэсу прадстаўляў адвакат Віталій Янюк. Зараз рыхтуецца кассацыйная скарга на рашэньне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства