viasna on patreon

Сям’ю мінчукоў выселілі з кватэры за няплату ўтрымання дзяцей у прытулку

2007 2007-12-19T16:11:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мінску адна сям'я, пазбаўленая бацькоўскіх правоў, выселеная з кватэры за нявыплату дзяржаве сродкаў на ўтрыманне дзяцей. Справы яшчэ па шасці кватэрах знаходзяцца на разглядзе ў судах.
Пра гэта паведаміла намесніца старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінгарвыканкаму Алена Герасіменка. Згодна з заканадаўствам, у такіх выпадках жыллё замацоўваецца за непаўналетнімі дзецьмі.

Кватэра будзе здавацца ў арэнду, а атрыманыя грошы пойдуць на пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне дзяцей у інтэрнатах. Алена Герасіменка адзначыла, што цяпер высяленне з кватэр ускладняецца шэрагам розных фактараў, напрыклад, калі ў кватэры прапісана шмат жыльцоў.

Яна адзначыла, што ў бліжэйшым часе механізм высялення будзе адладжаны. У цяперашні час у Мінску выдаткі дзяржавы па ўтрыманні дзяцей пакрываюць 38% абавязаных гэта рабіць бацькоў. За гэты год імі выплачаны 61% планавай сумы. Усяго ж у сталіцы налічваецца 3 тысячы бацькоў, якія павінны плаціць дзяржаве за ўтрыманне дзяцей.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства