Затрыманыя актывісты «Джынс – за свабоду» вызваленыя
https://spring96.org./be/news/19655
2007
2007-12-27T10:51:33+0200
2007-12-27T10:51:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!», затрыманыя ўчора падчас пікетавання Дэпартамента выканання пакаранняў, былі вызваленыя з Ленінскага РУУС без складання пратаколаў. Маладых людзей знялі на відэакамеру і прымусілі прайсці дактыласкапічную экспертызу.
Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за свабоду» ўчора пікетавалі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязня Артура Фінькевіча. Удзельнікі пікету скандавалі: «Свабоду Артуру Фінькевічу!»
Праз некалькі хвілін да іх падбеглі міліцыянты. Яны парвалі партрэты і схапілі пяцёх маладзёнаў. Былі затрыманыя Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Дзякава, Піліп Біконаў і Паліна Кур’яновіч.