Ціск на сталічных прадпрымальнікаў узмацняецца
Сёньня ўсіх прадпрымальнікаў, якія працуюць на гандлёвай выставе “Мір кніг” азнаёмілі з тэкстам чарговай абвесткі адміністрацыі. Цытуем: “10 снежня 2008 года з 11-00 да 15-00 адбудзецца праверка рэжыму працоўнага дня камісіяй у складзе прадстаўнікоў Менгарвыканкама, падатковай інспекцыі і Міністэрства ўнутраных спраў. У выпадку закрыцьця працоўнага месца без паважнай прычыны і адсутнасьці гандляра рознічная ліцэнзія будзе анулявана”.
Вось такі клопат пра пакупнікоў, расправа без суда і сьледства!
Характэрна, што падобныя праверкі актывізаваліся менавіта зараз, калі прадпрымальнікі, прыціснутыя заканадаўствам да сцяны галечы, патрабуюць ад улад увядзеньня мараторыя на дзеяньне ўказу да прыняцьця закона аб малым і сярэднім бізнэсе, Нагадаем, што прадпрымальнікі маюць намер правесьці мітынг пратэсту 10 студзеня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.