Міністэрства замежных спраў Беларусі пазытыўна ацаніла дынаміку адносінаў Беларусі з Эўразьвязам.
https://spring96.org./be/news/19815
2008
2008-01-14T16:13:04+0200
2008-01-14T16:13:04+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў. Ён зазначыў, што за 2007 год адбыліся вельмі істотныя падзеі: гэта сустрэчы прадстаўнікоў ураду Беларусі зь кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама падпісаньне дамоўленасьці аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Беларусі.
„Мы спадзяемся, што адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі створыць аснову для далейшай актывізацыі й пашырэньня нашых адносінаў з Эўразьвязам у такіх накірунках, як энэргетыка, транспарт, транзыт і многіх іншых,” – заявіў Андрэй Папоў.