viasna on patreon

20 лістапада судзьдзя суда Фрунзенскага раёнe г. Мінска Тацяна Кулакова задаволіла хадайніцтвы Ірыны Красоўскай аб прызаньні яе мужа прадпрымальніка Анатоля Красоўскага без зьвестак зьніклым.

2002 2002-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што Анатоль Красўскі зьнік без вестак 16 верасьня 1999 года разам з Віктарам Ганчаром -- віцэ-сьпікерам Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня. Крымінальная справа аб зьнікненьні Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара вядзецца ўжо амаль тры гады.

20 лістапада 2002 года прадстаўнік пракуратуры падтрымаў хадайніцтва Ірыны Красоўскай аб прызнаньні яе мужа бяз зьвестак зьніклым.

“Мы разьлічвалі на тое, што суд як незалежная інстанцыя зможа расьсьледаваць некаторыя абставіны зьнікненьня Корасоўскага і Ганчара, але гэтага не адбылося. Суд задаволіўся адпіскай сьледчага Чумачэнкі, які напісаў, што сьледзтва праводзіцца, і зьвестак пра Ганчара і Красоўскага няма”, -- паведаміла Радыё Свабода Ірына Красоўская. Як станоўчы вынік працэсу Ірына Красоўская расцэньвае задавальненьне хадайніцтваў аб далучэньні да матэрыялаў справы шэрагам важных дакумэнтаў. Размова ідзе пра копіі рапарту Алкаева і Лапаціка, аб копіях пратаколаў некаторых экспэртыз, у тым ліку пісталета, зь якога магчыма забілі Анатоля Красоўскага. Раней гэтыя дакументы судом не прызнаваліся, але зараз судзьдзя Кулакова вырашыла далучыць іх да справы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства