41 назіральнік накіроўваеца на выбары ва Украіну ад Праваабарончага цэнтру «Вясна».
https://spring96.org./be/news/1995
2004
2004-12-22T10:00:00+0200
2004-12-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 сьнежня ў назіраньні за перагаласаваньнем другога туру выбараў ва Ўкраіне прымуць актыўны ўдзел назіральнікі з Беларусі – прадстаўнікі дэмакратычных няўрадавых арганізацый.
120 беларускіх назіральнікаў будуць дзейнічаць у межах міжнароднай місіі ENEMO – еўрапейскай сеткі арганізацый па маніторынгу за выбарамі. З іх 41 назіральнік прадставіць Праваабарончы цэнтр «Вясна», які з'яўляецца сябрам ENEMO з верасьня 2001 году.