За бел-чырвона-белы сьцяг цяпер садзяць у турму
У Віцебску завяршыўся адкладзены ўчора суд над актывістамі Барысам Хамайдай і Алесем Салаўянам. Суддзя суду Кастрычніцкага раёна Ірына Смалякова абвінаваціла іх у парушэньні арт 23.34 ( удзел у недазволеным пікетаваньні) Адміністрацыйнага Кодэксу і пакарала арыштам на 12 і 13 сутак адпаведна.
Нагадаем, што актывістаў затрымалі ўвечары 29 студзеня ля Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе быў вывешаны нацыянальны беларускі сьцяг і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Учора на судзе затрыманыя патрабавалі весьці паседжаньне па-беларуску або перакладчыка. Таму суд перанесьлі на 11 гадзін 31 студзеня.
Як паведамляе віцебскі праваабаронца Леанід Свецік, такіх жорсткіх прысудаў па адміністрацыйных справах сёлета ў Віцебску яшчэ не выносілася