viasna on patreon

Вядомы гомельскі грамадзкі дзеяч, прадстаўнік Фонда спрыяньню лакальнаму разьвіцьцю Віктар Карняенка судзіцца з пашпартна-візавай службай

2005 2005-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачалася дасудовая падрыхтоўка да разгляду пазова вядомага гомельскага грамадзкага дзеяча, прадстаўніка Фонда спрыяньню лякальнаму разьвіцьцю Віктара Карняенкі да пашпартна-візавай службы АУС Чыгуначнага раёна.

Справа ў тым, што з восені 2004 г. міліцыя адмаўляе Віктару Карняенку ў даўзвольным запісе, неабходным для паездак за мяжу. Сваю адмову супрацоўнікі пашпартна-візавай службы матывавалі тым, што, па атрыманай імі інфармацыі з падатковай інспэкцыі Савецкага раёна Гомеля, у сп.Карняенкі ёсьць запазычанасьць перад дзяржавай. Як патлумачыла падаткавая служба, запазычанасьць звыш 6 млн. рублёў мае грамадзкая арганізацыя “Грамадзянскія ініцыятывы”, якую ўзначальваў сп.Карняенка і якая была ліквідаваная ўладамі яшчэ ў 2003 годзе. “Той штраф, які асабіста мне прызначыў суд, я сплаціў. Калі б “Грамадзянскія ініцыятывы” дзейнічалі, то яны таксама б разьлічыліся зь дзяржавай. Паводле беларускага заканадаўства, грамадзянін не нясе адказнасьць па пазыках грамадзкай арганізацыі. Таму я разглядаю дзеяньні чыноўнікаў як абмежаваньне маіх грамадзянскіх свабодаў”, - для www.belngo.info пракамэнтаваў сытуацыю Віктар Карняенка.

Судзьдзя Мальцаў прапанаваў падатковай інспэкцыі Савецкага раёна і міліцыі вырашыць канфлікт па-за судовым працэсам. “Мне падаецца, тым самым судзьдзя даваў зразумець, што дзяржаўныя органы зрабілі памылку. Цяпер справа толькі за тым, ці ў стане самі чыноўнікі гэта прызнаць”, - лічыць сп.Карняенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства