28 лютага у 19:00 у сядзібе БНФ адбудзецца прэм'ерный паказ фільму «Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў»
https://spring96.org./be/news/20692
2008
2008-02-28T16:06:52+0200
2008-02-28T16:06:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гэта першы фільм студыі "Partyzanfilm" з цыклю "Беларускі рэзыстанс".
Фільм зьняты паводле кнігі Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка «Беларускі супраціў». У фільме спалучаныя мастацкія здымкі з дакумэнтальнай кронікай. Аўтары фільма зрабілі спробу кінарэканструкцыі падзеяў 40-50-ых гадоў мінулага стагодзьдзя на тэрыторыі заходняй Беларусі, у прыватнасьці, на Беласточчыне.
Паводле аднаго зь ініцыятараў стварэньня стужкі Антона Цялежнікава, карціна адкрывае малавядомыя факты беларускай гісторыі, якія дзяржаўная прапаганда спрабуе старанна схаваць ад шырокага абмеркаваньня". "Тым ня менш, падзеі, якія адбываліся ў 1944-1957 гадох, зьяўляюцца неад'емнай, хаця і трагічнай часткай гісторыі Беларусі", - гаворыць А.Цялежнікаў.
Прэм'ера фільма адбудзецца 28 лютага у 19:00 у сядзібе БНФ у рамках мерапрыемстваў па адзначэньні 90-годдзя БНР. Пасьля паказу фільма адбудзецца канцэрт барда Андрэя Латушкіна.