viasna on patreon

У Польшчы, Францыі і Галяндыі сёньня пройдзе акцыя за вызваленьне Казуліна

2008 2008-02-28T17:54:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ідэя належыць ініцыятыве Wolna Białoruś i Amnesty International. Сёньня ў гарадох гэтых краінаў будзе наладжаны подпіс адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.

У польскай газэце «Gazeta Wyborcza» артыкул пра акцыю падпісаны імёнамі вядомых асобаў Польшчы, Францыі, Украіны і Расеі — Марэка Эдэльмана, Адама Міхніка, Аляксандра Смоляра, Андрэ Глуксмана, Сямёна Глузмана, Мыраслава Марыновіча, Сяргея Кавалёва. У адкрытым лісьце Аляксандар Казулін называецца вязьнем сумленьня і ахвярай змаганьня дзяржавы з уласнымі грамадзянамі. Апошнія падзеі вакол сям’і палітвязьня называюцца атакай на людзкую годнасьць Казуліна. Адзіным, але частковым спосабам для загладжваньня вялікай страты сям’і былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў адкрытым лісьце дэкляруецца яго вызваленьне безь усялякіх умоваў.

«Gazeta Wyborcza» ад панядзелка ладзіць уласную акцыю салідарнасьці з А. Казуліным – даслаць ліст беларускаму прэзыдэнту можна наўпрост з інтэрнэт-старонкі выданьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства