Навумаў: Кароткатэрміновы адпачынак на пахаванні Казуліну быў дадзены насуперак заканадаўству
https://spring96.org./be/news/20720
2008
2008-02-29T14:11:51+0200
2008-02-29T14:11:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адпачынак А.Казуліну быў дадзены насуперак існуючаму заканадаўству. Ён з юрыдычнага пункту гледжання не меў права на гэты адпачынак. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.
У гэтай сувязі глава МУС адзначыў, што "А.Казулін не падпадаў пад катэгорыю асобаў, якім адпачынак прадстаўляецца ў сувязі са смерцю блізкіх сваякоў. Былая жонка не з'яўляецца блізкім сваяком".
Акрамя гэтага, па словах міністра, у А.Казуліна было некалькі дысцыплінарных спагнанняў падчас адбывання пакарання. У.Навумаў паведаміў, што А.Казулін таксама дапусціў несанкцыянаванае выкарыстанне тэлефона, за што былі пакараныя чатры супрацоўнікі папраўчай установы.