У Навапалацку актывізаваліся “скіны”
https://spring96.org./be/news/21206
2008
2008-03-31T09:55:57+0300
2008-03-31T09:55:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 30 сакавіка групы “скінхэдаў” ажыццявілі некалькі нападаў на моладзь і грамадзян Наваполацка. Прычым, як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, найбольш пацярпелі ад іх дзеяньняў нефармальная моладзь, якая па вечарах зьбіраецца ў цэнтры горада, хаця былі зьбітыя і звычайныя прахожыя.
Прыкра, што цягам некалькіх гадзінаў на вуліцах Наваполацка не з’явілася ніводнага міліцэйскага патруля, што дазволіла фашыстоўскім групоўкам беспакарана парушаць грамадскі парадак.