Хрысціянскія дэмакраты падвяргаюцца рэпрэсіям
Цягам апошніх дзён дзесяткі сябраў аргкамітэта БХД падвергнуліся рэпрэсіям. На рахунку незаконных дзеяньняў з боку дзяржавы звальненьне з працы рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта БХД па Гомельскай вобласьці Паўла Наздры, зьняволеньні больш дзесяці сябраў аргкамітэта БХД, пакараньні ў выглядзе штрафаў, крымінальная справа, заведзеная на Кацярыну Салаўёву.
Звольнены з працы актывіст БХД Павал Наздра, на якога папярэдне было напісана шэраг беспадстаўных вымоваў. Ціск з боку кіраўніцтва Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, дзе працаваў Павал, пачаўся з лютага 2008 года.
У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня падчас зьняволення трымалі галадоўку сябры аргкамітэта БХД Кастусь Жукоўскі і Андрусь Цянюта. Гомельскія актывісты былі затрыманы перад сьвяточнай акцыяй 25 сакавіка.
Пасьля разгону сьвяточнай акцыі 25 сакавіка ў судах Менска, Баранавіч, Жодзіна 15 сябрам БХД абвесьцілі незаконныя прысуды ў выглядзе зьняволеньня ад 5 да 15 сутак і штрафаў. Сярод пакараных была Кацярына Салаўёва, зьняволеная на 5 сутак, на якую заведзена крымінальная справа. Суд над дзяўчынай па абвінавачваньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі адбудзецца 8 красавіка ў Полацку.