viasna on patreon

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска адхіліў скаргу адваката Антона Філімонава – сына забітай у кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай – на рашэнне пракуратуры г. Мінска аб прызначэнні стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы падлетка

2005 2005-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтае рашэнне можа быць абскарджана цягам сутак у Мінскі гарадскі суд. Судовае паседжанне было закрытым і доўжылася каля 40 хвілін, паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

У залю суда падчас слуханняў былі дапушчаныя толькі адвакат Анатоль Кулікоў, пацярпелая (маці забітай журналісткі Дыяна Чаркасава) і прадстаўнік пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска. З усіх іх узялі падпіску аб неразгалошанні матэрыялаў слуханняў.

Самога Антона Філімонава ў суд не выклікалі. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў Маскве ў свайго бацькі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства