viasna on patreon

24 лютага лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячорку выклікалі ў пракуратуру г Мінска ў сувязі з ўзбуджанай крымінальнай справе па факце прэс-канферэнцыі, праведзенай 15 кастрычніка лідэрамі Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”.

2005 2005-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас прэсавай канфэрэнцыі лідэры апазіцыйных партыяў заявілі аб мажлівых фальсіфікацыях падчас галасаваньня і прадэманстравалі журналістам праекты пратаколаў участковых выбарчых камісіяў з гатовымі лічбамі, а таксама зводныя табліцы па акрузе з разьмеркаваньнем галасоў на ўчастках.

Вінцук Вячорка быў выкліканы ў якасьці сьведкі па дадзенай справе. Перад пачаткам допыту Вінцук Вячорка запатрабаваў, каб пытаньні да яго былі сфармуляваныя па-беларуску. Сьледчы Кухаронак пагадзіўся. Аднак на шэраг пытаньняў Вінцук Вячорка, адмовіўся адказаць у адпаведнасьці з арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе права не даваць паказаньні супраць сябе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства