Дырэктара зачыненай друкарні не выпускаюць за мяжу
https://spring96.org./be/news/2162
2005
2005-02-28T10:00:00+0200
2005-02-28T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 лютага суд Савецкага раёну г.Гомеля абмежаваў выезд за межы краіны былога дырэктара друкарні “Іосіфа і Адзеда” Юліі Марчанкі, дачкі былога кандыдата ў дэпутаты Таццяны Марчанкі. Ю.Марчанка была аштрафаваная на суму больш за 40 млн. рублёў (патрэбаю выплаты штрафу і матываваная забарона на выезд за мяжу). 2 снежня мінулага года суд Чыгуначнага раёну г.Гомеля пастанавіў аштрафаваць на 30 базавых велічынь (720 тысяч рублёў) друкарню “Іосіфа і Адзеда” і канфіскаваць яе абсталяванне. Падставай для судовага разгляду быў выраб пробнай партыі прадукцыі мэтадам шоўкаграфіі. Гэты від дзейнасці не быў пазначаны ў ліцэнзіі, атрыманай друкарняй. (БАЖ)