У Пінску адмаўляюцца друкаваць “Мясцовы час”
https://spring96.org./be/news/2163
2005
2005-02-28T10:00:00+0200
2005-02-28T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
КУП “Пінская рэгіянальная друкарня” чарговы раз адмовіла недзяржаўнай газеце “Мясцовы час” друкавацца ў Пінску. Рэдацыя выдання, якое працуе другі год, размяшчаецца ў Пінску. Аднак, друкавацца яно вымушанае за 160 км ў Баранавічах, што выклікае дадатковыя транспартныя выдаткі. Забарону на друк у Пінску аддаў былы кіраўнік пінскага гарвыканакаму В.Шуст. Пасля яго зыходу з пасады рэдактар газеты Віктар Ярашук дамовіўся з дырэктарам КУП “Піская рэгіянальная друкарня” Аляксандрам Пракопавым пра тое, што “Мясцовы час” будзе друкавацца ў Пінску. Але пасля паездкі ў Міністэрства інфармацыі А.Пракопаў адмовіўся ад сваіх словаў, маўляў, яму параілі не адбіраць працу ў баранавіцкіх друкароў. (БАЖ)