Да апазыцыі прыйдзе падатковая
https://spring96.org./be/news/21748
2008
2008-04-30T17:47:29+0300
2008-04-30T17:47:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным «узмацніць падатковы кантроль за прыбыткамі прафесійных апазіцыянераў», якія «жывуць за кошт замежных сродкаў».
Такое даручэнне прэзідэнт даў 29 красавіка старшыні Камітэта дзяржкантролю Зянону Ломацю. Праблему «ценявых прыбыткаў прадстаўнікоў апазіцыі» ўзняў член cаветe Рэспублікі Мікалай Чаргінец падчас сумеснага паседжання абедзвюх палат нацыянальнага сходу.