viasna on patreon

Ні за што, ні пра што…

2008 2008-05-30T13:38:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст руху Алесь Чыгір “За Свабоду” ўчора ўвечары быў затрыманы і з ужываннем сілы дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна Бабруйска.

Алесь Чыгір, якому ўчора ж споўнілася 36 гадоў, быў схоплены каля свайго дома, калі выходзіў з таксі разам з жонкай і дзецьмі.

Алеся Чыгіра павезлі ў РАУС, і, па сведчаннях жонкі і паплечнікаў, якія рушылі за затрыманым у аддзел міліцыі, Алеся Чыгіра ў райаддзеле паклалі на падлогу і надзелі кайданкі. Актывісты ўбачылі, як Алеся збіваў супрацоўнік міліцыі, які нядаўна рабіў у яго доме ператрус.

Міліцыянеры адмовіліся паведаміць жонцы пра прычыны затрымання Алеся Чыгіра.

«Сёння Алеся будуць судзіць, пакуль ён знаходзіцца ў міліцыі, – паведаміў карэспандэнту «Народнай волі» намеснік старшыні аргкамітэта незарэгістраванага руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. – Вядома, што яго вазілі на медэкспертызу і знялі пабоі. Але ноч Алесь правёў у пастарунку. Мясцовыя актывісты мяркуюць, што затрыманне адбылося не проста так. Добра вядома, што Бабруйск 31 мая плануе наведаць Аляксандр Лукашэнка, які прыедзе на адкрыццё Лядовага палаца».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства