viasna on patreon

Скаргу Сіўчыка не задаволілі

2008 2008-05-30T16:09:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 траўня Мінскі абласны суд адмовіў у задавальнні скаргі, якую накіраваў ва ўстанову вядомы грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык. У сваім лісце актывіст скардзіўся на незаконнасць вынесенага яму яшчэ 23 красавіка ў Старых Дарогах прысуду за тое, што Сіўчык і яшчэ некалькі грамадскіх дзеячаў усталявалі ў вёсцы Дражна крыж Еўфрасінні Полацкай.

У вёсцы Дражна Старадарожскага раёну 15 красавіка 1943 года партызанамі былі знішчаныя ні ў чым не вінаватыя мясцовыя жыхары. Нагадаць пра гэтыя падзеі і было галоўнай мэтай мерапрыемства. Аднак улады палічылі гэты ўчынак несанкцыянаваным мітынгам. І асудзілі Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак арышту. Разам з ім аналагічны прысуд атрымаў і вядомы публіцыст Віктар Хурсік. А крыж Еўфрасінні Полацкай улады тэрмінова дэмантавалі.

Яшчэ 23 красавіка Вячаслаў Сіўчык накіраваў скаргу ў абласны суд, але нейкім чынам яна згубілася і не дайшла да адрасату. Тым часам актывіст адседзеў увесь тэрмін і 15 траўня выйшаў на волю. І накіраваў новую скаргу, якую сёння суд адмовіўся задаволіць.

Сам спадар Сіўчык сёння сустракаў у Старых Дарогах Віктара Хурсіка, які выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Актывісты зноў наведалі вёску Дражна, а таксама Залужжа, дзе ў царкве зараз знаходзіцца дэмантаваны крыж.

Як паведаміў Сіўчык Рацыі, увесь час іх аўтамабіль суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі, аднак ніякіх дзянняў супраць актывістаў міліцыянты не прадпрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства