viasna on patreon

У Барысаве сьпілавалі крыжы

2008 2008-05-30T16:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 траўня ўдзень у Барысаве на Батарэях сьпілавалі два крыжы. Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавіта на Батарэях былі расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны і навакольля. Мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабуюць ладзіць на Батарэях нейкія імпрэзы.

Як паведаміў «Нашай Ніве», лідэр мясцовай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш крыжы сьпілавалі супрацоўнікі УП «Жыльлё». Што за афіцыйная прычына, пакуль невядома.

Адзін з крыжоў быў пастаўлены ў гонар ахвяраў галоднага бунту 1930‑ых гадоў, ён прастаяў болей за год, а другі — у гонар Юркі Моніча — быў усталяваны 23 траўня.

Паводле інфармацыі Сяргея Салаша, крыжы сьпілавалі бэнзапілой. Крыж Юркі Моніча расьпілавалі на некалькі кавалкаў.

Нагадаем, што 23 красавіка быў выкапаны крыж у Дражне (Старадароскі раён), усталяваны чатырма днямі раней у памяць пра дзесяткі забітых савецкімі партызанамі вяскоўцаў. Таксама за ўсталяваньне крыжу на 15 сутак арышту былі арыштаваныя палітык Вячаслаў Сіўчык і журналіст Віктар Хурсік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства