Франака Вячорку суд не аднавіў
https://spring96.org./be/news/22471
2008
2008-06-27T14:18:18+0300
2008-06-27T14:18:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Маскоўскага раёну адмовіў Франаку Вячорку ў аднаўленьні на вучобе на трэцім курсе факультэта журналістыкі БДУ.
Судзьдзя Вольга Гусакова сказала, што працэдурныя нормы адлічэньня не парушаны ў дачыненьні да студэнта Франака Вячоркі. Яна таксама сказала, што Франак прапусьціў тэрміны. Маўляў, трэба было скардзіцца адразу пасьля таго, як яго адлічылі з унівэрсытэту.
Ф.Вячорка сказаў, што і не чакаў іншага рашэньня суду. Але ён лічыць, што такія судовыя справы ўсё роўна будуць мець розгалас і ацэнку ў найбліжэйшай будучыні.