viasna on patreon

Улады распачынаюць жорсткія рэпрэсіі супраць тых, хто адкрыта заявіў пра намер праводзіць маніторынг выбараў у Парламент.

2008 2008-06-27T18:46:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адразу па 2 артыкулах адміністрацыйнага кодэксу 27 чэрвеня быў пакараны сябар БХК, праваабаронца з Маладэчна, адзін з удзеньнікаў маніторынгу за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эдуард Баланчук. Справа разглядалася у судзе Маскоўскага раёну Менска суддзём  Харкевічам.

 

Учора Баланчук быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і КДБ каля офісу БХК, дзе мела адбыцца нарада па маніторынгу за выбарамі. На Эдуарда Баланчука былі складзены 2 пратаколы: непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў (арт 23.4 КаАП) і дробнае хуліганства  (арт 17.1 КаАП).

 

Сёньня суд, прыняўшы да ўвагі паказаньні сьведкаў з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў і праігнараваўшы паказаньні сьведкаў з боку абвінавачваемага, пакараў Баланчука 10 суткамі арышту і грашовым штрафам у памеры мільён пяцьдзесят тысяч рублёў.

 

Зразумела, што такім чынам, улады распачынаюць рэпрэсіі супраць беларускіх праваабаронцаў, якія адкрыта заявілі пра  намер праводзіць маніторынг маючых адбыцца выбараў у межах дзеючага заканадаўства.

 

На жаль, апошнія гучныя заявы прадстаўнікоў улады і Цэнтрвыбаркаму пра дэмакратызацыю і празрастасьць выбарчага працэсу засталіся толькі голай дэкларацыяй. Першыя факты грубага ўціску на праваабаронцаў сведчаць аб тым, што рэжым не жадае мяняць сваю антыдэмакратычную і  антынародную афарбоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства